Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 29:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля, пра Ахаба, сына Калая, і Сэдэцыю, сына Маасіі, якія праракавалі вам падманна ў імя Маё: “Вось, Я выдам іх у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, і ён заб’е іх на вашых вачах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, пра Ахава, сына Каляі, і Сэдэкію, сына Маасэі, якія прарочаць вам хлусьню ў імя Маё. Вось, Я аддам іх у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ён заб’е іх на вачах вашых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў, пра Ахава, сына Каліінага, і пра Сэдэкію, сына Маасэінага, якія прарочаць вам імем маім ілжу: вось, Я перадам іх у рукі Навухаданосара, цара Вавілонскага, і ён заб'е іх у вас на вачах.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 29:21
8 Крыжаваныя спасылкі  

бо, вось, гэта кажа Госпад: “Вось, Я зраблю з цябе страхоцце ды з усіх тваіх таварышаў; і ўпадуць яны ад меча ворагаў сваіх, а твае вочы будуць глядзець! І ўсяго Юду Я выдам у рукі цара Бабілонскага, і павядзе ён іх у няволю ў Бабілон, і будзе забіваць іх мечам.


Ты ж, Пасур, і ўсе твае хатнія пойдзеце ў няволю. І пойдзеш ты ў Бабілон, і там памрэш і будзеш пахаваны ты і ўсе твае таварышы, якім праракаваў ты лжыва”».


Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.


Бо вы кажаце: “Паставіў нам Госпад прарокаў у Бабілоне!”


Прарокі твае мелі бачанні для цябе пустыя і недарэчныя, не адкрывалі тваю правіннасць, каб змяніць лёс твой, адкрывалі ж яны табе прароцтвы зманныя і зводныя.


Былі ж у народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі-ашуканцы, якія ўцягваюць у згубныя герэзіі і, адцураўшыся Таго Валадара, Які іх адкупіў, рыхтуюць самі сабе скорую загубу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы