Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 27:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 А да святароў і да гэтага народа я прамаўляў, кажучы: “Гэта кажа Госпад: “Не слухайце слоў вашых прарокаў, якія праракуюць вам, кажучы: “Вось, пасудзіны дома Госпада вернуцца хутка цяпер з Бабілона”. Бо праракуюць яны вам няпраўду.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І да сьвятароў і да народу гэтага Я прамовіў, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Ня слухайце словы прарокаў вашых, якія прарочаць вам: “Вось, начыньне Дому ГОСПАДА цяпер вернецца хутка з Бабілону”, бо яны прарочаць вам хлусьню.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І сьвятарам і ўсяму народу гэтаму я казаў: так кажа Гасподзь: ня слухайце слоў прарокаў вашых, якія прарочаць вам і кажуць: «вось, неўзабаве вернуты будзе з Вавілона посуд дома Гасподняга»; бо яны прарочаць вам няпраўду.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 27:16
7 Крыжаваныя спасылкі  

І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.


Старэйшына і магнат — гэта галава, а хвост — гэта прарок, які навучае ашуканству.


бо прадказваюць яны вам няпраўду, каб вас выдаліць з вашай зямлі, і каб Я вас выгнаў, і каб вы загінулі.


Не слухайце слоў прарокаў, якія кажуць вам: “Не будзеце служыць цару Бабілона”, бо яны гавораць вам хлусню.


Яшчэ праз два гады Я зраблю так, што вернецца на гэтае месца ўвесь посуд дома Госпада, які забраў Набукаданосар, цар Бабілона, з гэтага месца, вывозячы ў Бабілон.


і Госпад аддаў у яго рукі цара Юдэйскага Ёакіма, і частку пасудзін дома Божага, і іх забраў ён у зямлю Сэнаар, у дом багоў сваіх, і памясціў пасудзіны ў дом скарбоўні багоў сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы