ЕРАМІІ 20:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 Я чуў паклёпы многіх і жах навокал: “Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе спагадныя да мяне чакалі падзення майго: “Можа, ён дасць падмануць сябе, дык мы адолеем яго і будзем спаганяць на ім помсту”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)10 Я чуў абмовы ад многіх: “Жах навокал! Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе людзі, якія ў міры са мною, чакаюць падзеньня майго: “Можа, ён будзе падмануты і мы пераможам яго, і адпомсьцім яму”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 Бо я чуў перагуды многіх: пагрозы вакол; «заявеце, казалі яны, і мы зробім данос». Усе, хто жыў са мною ў міры, пільнуюць мяне, але ці не спатыкнуся я: «магчыма, кажуць, ён пападзецца, і мы адолеем яго і адпомсьцім яму». Глядзіце раздзел |