ЕРАМІІ 19:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)7 І Я разганю раду Юды і Ерузаліма на гэтым месцы, і аддам іх пад меч на віду ворагаў іх, ад рукі тых, што цікуюць на іх душы. Целы іх Я дам на ежу птушкам паднебным і звярам зямным. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)7 І Я зьнішчу раду Юды і Ерусаліму на месцы гэтым, і яны ўпадуць ад мяча перад абліччам ворагаў іхніх і ад рукі тых, якія шукаюць душы іхняй. І Я дам целы іхнія на жыраваньне птушкам нябесным і зьвярам зямным, Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)7 Я зьнішчу раду Юды і Ерусаліма на месцы гэтым і зваюю іх мечам перад абліччам ворагаў іхніх і рукою шукальнікаў душы іхняй, і аддам трупы іх на ежу птушкам нябесным і зьвярам зямным Глядзіце раздзел |
А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.