Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 17:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Аздараві мяне, Госпадзе, і стануся здаровым, збаў мяне, і буду збаўлены! Бо Ты — слава мая!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, і буду аздароўлены! Збаў мяне, і буду збаўлены! Бо Ты — хвала мая!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Ацалі мяне, Госпадзе, - і ацалёны буду; уратуй мяне - і ўратаваны буду; бо Ты - хвала мая.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 17:14
23 Крыжаваныя спасылкі  

Госпадзе, не выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не асуджай мяне ў абурэнні Тваім.


Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.


Збаў нас, Госпадзе Божа наш, і забяры нас з-паміж народаў, каб мы вызнавалі святое імя Тваё і ўслаўляліся славай Тваёю.


«Дух Госпада на Мне; таму Госпад Мяне намасціў, каб нёс добрую вестку ўбогім, паслаў Мяне лячыць раны зламаным сэрцам, прадказваць палонным свабоду, сляпым – відушчасць, а вязням – вызваленне,


Ён — слава твая і Бог твой, Які творыць дзеля цябе вялікія і жудасныя рэчы, якія бачылі вочы твае.


Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Божа хвалы маёй, не маўчы;


І душа мая надта ўстрывожана, а Ты, Госпадзе, дакуль жа?


І Я зраблю цябе для гэтага народа моцным медным мурам, і будуць яны ваяваць супраць цябе, і не перамогуць, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, — кажа Госпад. —


Але, адчуваючы моцны вецер, спалохаўся і, калі пачаў тануць, закрычаў, кажучы: «Госпадзе, ратуй мяне!»


Слухаў Я і пачуў перасяленца Эфраіма: «Пакараў Ты мяне, і я навучаны, як нерахманае цяля. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — Госпад, Бог мой!


Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».


І падышлі яны, і абудзілі Яго, кажучы: «Госпадзе, ратуй нас, мы гінем!»


і ўзвысіў Ён рог народа Свайго. Песнь хвалы ўсім святым Яго, сынам Ізраэля, народа, які Яму блізкі. Алілуя.


Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці.


Вынішчыць Госпад усе вусны падступныя і язык напышлівы [тых],


І прасіў Майсей Госпада, кажучы: «Божа, прашу, аздараві яе!»


Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.


Сапраўды, падманныя тыя ўзгоркі і гоман на гарах. Сапраўды, у Госпадзе, Богу нашым, збаўленне Ізраэля.


Я вылечу калецтва тваё і аздараўлю цябе ад ранаў тваіх, — кажа Госпад, — бо “адкінутым” назвалі цябе, гэтым Сіёнам, пра якога не было каму рупіцца.


“Вось, Я загаю яму рану і вылечу ды аздараўлю іх, поруч выяўлю ім шчодрасць супакою і праўды.


Пашкадуй мяне, Божа, бо я кволы; ацалі мяне, Божа, бо трасуцца косці мае.


Я Твой, збаў мяне, бо адшукаў я прыказанні Твае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы