Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 11:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Зялёнай аліўкай, прыгожай, адметнай пладамі, назаве Госпад імя тваё. Але пад гук вялікага шуму запаліў Ён над ёй агонь, і згарэлі яе галіны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Зялёнай аліўкай з прыгожымі пладамі назваў ГОСПАД імя тваё. Але з гукам вялікага шуму загарэўся над ёй агонь і былі паламаныя галіны ейныя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Масьлінаю, якая зелянее і красуецца прыемнымі пладамі, назваў цябе Гасподзь. А сёньня, у шуме моцнай сумятні, Ён успалымніў агонь вакол яе, і паламаліся галіны яе.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 11:16
18 Крыжаваныя спасылкі  

Здаецца ён вільготным да таго, як узыдзе сонца, і ў садзе яго праб’ецца парастак яго;


Убачаць справядлівыя і спалохаюцца, і будуць смяяцца з яго:


І заапякуйся тым, што насадзіла Твая правіца, і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.


Яго спалілі агнём і перакапалі; ад вымовы Тваёй яны загінуць.


Божа, не суцішвайся, не маўчы, не супакойвайся, Божа.


Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.


Я ж пасадзіў цябе як найлепшую вінаградную лазу, як кожнае сапраўднае насенне; дык як жа ты змянілася на парасткі чужой вінаграднай лазы?


А Я пакараю вас паводле плёну ўчынкаў вашых, — кажа Госпад, — і запалю агонь у лесе яе, і паглыне ён усё вакол яе».


Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось жа, гнеў Мой і абурэнне Маё выліваецца на гэтае месца, на людзей і на жывёлу, на палявыя дрэвы і на плады зямлі, узгарыцца ён і не затухне».


Буду, быццам раса, для Ізраэля, так што расцвіце, як лілея, і, як лібанскі кедр, запусціць карані.


Бо ўжо сякера прыстаўлена да кораня дрэў; а кожнае дрэва, якое не дае добрага плода, высякаецца і кідаецца ў агонь.


Калі хто не застанецца ўва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і збяруць іх, і кінуць у агонь, і яны згараць.


Аліўкі будзеш мець на ўсіх межах сваіх, але не выціснеш алею, бо змарнеюць і прападуць.


Яны – дзве алівы і два светачы, якія стаяць перад Богам зямлі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы