Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 47:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 і ўсе істоты жывыя, якія варушацца, куды толькі рака прыходзіць, будуць жыць, і будзе даволі многа рыбы, бо пасля таго, як дацякуць туды тыя воды, і будзе аздароўлена, і будзе жыць усё, да чаго дацячэ рака.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І станецца, што ўсякая душа жывая, якая там множыцца, куды толькі прыйдзе струмень гэты, будзе жыць, і будзе там вельмі шмат рыбы, бо куды дацякуць тыя воды, там [усё] будзе аздароўлена і будзе жыць усё там, куды дацячэ струмень гэты.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І ўсякая жывая істота, якая поўзае там, дзе ўвойдуць два струмяні, будзе жывая; і рыбы будзе даволі многа, бо ўвойдзе туды гэтая вада, і воды ў моры зробяцца здаровымі, і куды ўвойдзе гэты паток, усё будзе жывое там.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 47:9
27 Крыжаваныя спасылкі  

Ён адпускае ўсе твае правіннасці, Ён лечыць усе кволасці твае.


І вывеў ручаіны са скалы і выпусціў воды, быццам рэкі.


кажучы: «Калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і будзеш рабіць справядлівае перад абліччам Яго, і скарышся настаўленням Яго і будзеш захоўваць усе Яго пастановы, то Я не навяду на цябе ніводнай хваробы, што навёў на Егіпет: бо Я — Госпад, лекар твой».


Вы ж з радасцю чэрпаць будзеце ваду з крыніц збаўлення.


І будзе святло месяца як святло сонца, а святло сонечнае будзе сямікратным, быццам святло сямі дзён — у дзень, калі Госпад перавяжа раны Свайго народа і залечыць сінякі ад удараў.


Вось жа, тыя прыходзяць здалёк, а вось гэтыя — з поўначы і ад мора, а іншыя — з краіны Сінім.


«Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!


І ў той дзень многія народы звернуцца да Госпада і будуць Яму народам. І абжывуся ў цябе, і ты будзеш ведаць, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да цябе”».


Яшчэ трохі, і свет Мяне ўжо не ўбачыць; але вы Мяне ўбачыце, бо Я жыву і вы жыць будзеце.


Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.


Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае.


а хто нап’ецца вады, якую Я яму дам, ужо не будзе смагнуць навекі, але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім крыніцай вады, што бруіцца ў жыццё вечнае».


Сапраўды, сапраўды кажу вам: надыходзіць час, ды нават ужо надышоў, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага, і тыя, што пачуюць, ажывуць.


Дух ёсць Той, Хто ажыўляе, цела ж нічым не дапаможа. Словы, якія Я вам сказаў, ёсць Дух і жыццё.


Дык тыя, што прыхільна прынялі яго словы, былі ахрышчаны; і ў той дзень было далучана каля трох тысяч душ.


славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа. Госпад жа штодзень дадаваў да царквы збаўляемых.


Чуючы гэта, яны славілі Госпада і сказалі яму: «Бачыш, брат, колькі тысяч юдэяў уверыла, ды ўсе яны рупліва берагуць закон.


А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і было іх лікам каля пяці тысяч мужоў.


І штораз больш павялічваўся лік мужчын і жанчын, што верылі ў Госпада,


І слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая колькасць святароў схілілася да веры.


бо закон Духа жыцця ў Хрысце Ісусе вызваліў мяне ад закону граху і смерці.


Так вось і напісана: «Стаўся першы чалавек, Адам, жывою душою», а апошні Адам – Духам жыватворчым.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы