Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 46:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Гэта кажа Госпад Бог: «Калі валадар хоча штосьці падараваць аднаму са сваіх сыноў са сваёй спадчыны, то павінна гэта належаць яго сынам; і мае яно быць іх спадчыннай уласнасцю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Калі князь дасьць дар аднаму з сыноў сваіх са спадчыны сваёй, гэта будзе належаць сынам ягоным, гэта ўласнасьць іхняя ў спадчыну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Так кажа Гасподзь Бог: калі князь дае каму з сыноў сваіх дарунак, дык гэта павінна пайсьці ў спадчыну і ягоным сынам; гэта валоданьне іх павінна быць спадчынным.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 46:16
10 Крыжаваныя спасылкі  

І пакінуў ім бацька іх многа дароў срэбра, і золата, і каштоўныя рэчы разам з вельмі ўмацаванымі гарадамі ў Юдэі; царства ж перадаў Яраму, таму што ён быў першародны.


ЁД. Вызначыў Госпад дні беззаганных, і спадчына іх будзе навечна.


Таксама кіраўніку маеце выдзеліць абшар па абодвух баках святой ахвяры і ўласнасці горада ўздоўж святой ахвяры і ўласнасці горада з боку мора аж да мора і з боку ўсходняга на ўсход, даўжынёй жа адпаведнай паасобным часткам пакаленняў, ад мяжы заходняй да мяжы ўсходняй зямлі.


Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: “Прыходзьце, дабраславёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.


а адно толькі патрэбна; Марыя выбрала найлепшую долю, якая не будзе аднята ў яе».


Так што ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы праз Хрыста.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы