ЕЗЭКІІЛЯ 44:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)3 Валадар, паколькі ён валадар, можа ў ёй сядзець, каб спажываць хлеб на віду Госпада; уваходзіць павінен ён праз прысенкі пры браме і той самай дарогай выходзіць». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)3 Князь, [толькі] князь будзе сядзець у ёй, каб спажываць хлеб перад абліччам ГОСПАДА. Шляхам праз прысенкі пры браме ўвойдзе і тым самым шляхам выйдзе». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)3 Што да князя, ён, як князь, сядзе ў ёй, каб есьці хлеб перад Госпадам; увойдзе праз бабінец гэтай брамы, і той самай дарогаю выйдзе. Глядзіце раздзел |
А калі валадар учыніць добраахвотную ахвяру цэласпалення ці добраахвотную ахвяру прымірэння для Госпада, то хай адкрыюць яму браму, якая выходзіць на ўсход, і хай складзе ён сваё цэласпаленне і свае ахвяры прымірэння так, як гэта звычайна робіць у суботу, і хай выйдзе, ды хай замкнуць браму па яго адыходзе.