Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 37:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, як лічыш, ці косткі гэтыя вернуцца зноў да жыцця?» А я сказаў: «Госпадзе Божа, Ты ведаеш».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, ці ажывуць косткі гэтыя?» А я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты ведаеш».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І сказаў мне: сыне чалавечы! ці ажывуць косьці гэтыя? Я сказаў: Госпадзе Божа! Ты ведаеш гэта.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 37:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

Бо як Айцец уваскрашае памерлых і ажыўляе, так і Сын, каго хоча, ажыўляе.


Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.


як напісана: «Устанавіў Я цябе бацькам многіх народаў», – перад Богам, Якому ён паверыў, як Таму, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае існым.


Верыў жа ён, што і мёртвага можа Бог уваскрасіць; таму і атрымаў яго ў вобраз.


Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог уваскрашае памерлых?


Госпад дае смерць і жыццё, укідае ў пекла і з яго выцягвае.


Ці ж разважаюць яны і ці зразумеюць яны гэта і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю?


Але скажа нехта: «А як памерлыя ўваскрасаюць? У якім целе прыходзяць яны?»


Вось так кажа Госпад Бог: “Калі Я зраблю цябе горадам спустошаным, як гарады, у якіх ніхто не жыве, і калі навяду на цябе вялікую бездань, і воды вялікія цябе накрыюць,


І абвёў Ён мяне па іх вакол: а вось, было іх на паверхні даліны вельмі многа, і былі яны дужа сухія.


Ці для мёртвых учыніш цуды? Ці ж паўстануць прывіды і ці ж будуць вызнаваць Цябе?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы