Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 37:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І не будуць яны апаганьвацца сваімі ідаламі, і агіднасцямі сваімі, і ўсякімі злачыннасцямі сваімі, і Я вызвалю іх ад усякай іх нявернасці, якой яны зграшылі, і ачышчу іх, і будуць Маім народам, і Я буду іх Богам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І ня будуць больш яны паганіцца ідаламі сваімі і брыдотамі сваімі, і ўсякімі злачынствамі сваімі. І Я збаўлю іх з усіх сялібаў іхніх, у якіх яны грашылі, і ачышчу іх, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 І ня будуць ужо апаганьваць сябе ідаламі сваімі і рознымі заганамі сваімі, і вызвалю іх з усіх мясьцінаў, дзе яны жывуць, дзе яны грашылі, і ачышчу іх, - і будуць Маім народам, і Я буду іх Богам.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 37:23
31 Крыжаваныя спасылкі  

Дабраславёны Госпад штодня; панясе нас Бог збавенняў нашых.


Прызнайце магуцце за Богам. Вышэй за Ізраэль веліч Яго, і магуцце Яго — у аблоках.


і ідалы дашчэнту будуць стру-шчаны.


«У той час, — кажа Госпад, — Я буду Богам для ўсіх плямёнаў Ізраэля, а яны будуць Мне народам».


Але вось якім будзе запавет, які Я заключу з домам Ізраэля па тых днях, — кажа Госпад, — Я размяшчу закон Мой у нутры іх ды ў сэрцы іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.


І вернуцца яны туды, і выкараняць з яе ўсе злачынствы і агіднасці яе.


каб хадзілі паводле прыказанняў Маіх і закон Мой захоўвалі і спаўнялі яго, і будуць Мне народам, а Я буду іх Богам.


каб дом Ізраэля не адыходзіў больш ад Мяне і не апаганьваўся ніякімі сваімі грахамі, але каб былі яны Маім народам, і Я каб быў іх Богам”, — кажа Госпад Бог».


І ўзгадаеце там шляхі вашы ды ўсе злачынствы вашы, якімі вы апаганіліся, і самі адчуеце гідкасць да сябе, калі падумаеце аб усіх вашых ліхотах, якіх дапусціліся.


І ўзгадаеце вы шляхі вашы найгоршыя, і благія паводзіны, і абрыднуць вам правіннасці вашы і злачынствы вашы.


і будзе месцапрабыванне Маё між імі, і Я буду іх Богам, і яны будуць Маім народам;


І даведаецца дом Ізраэля, што Я — Госпад, іх Бог адгэтуль і назаўсёды,


І будзе лік сыноў Ізраэля, як пясок марскі, які нельга змераць ды нельга злічыць. І будзе: у тым месцы, дзе казалі ім: «Вы — не Мой народ», будуць казаць ім: «Вы — сыны Бога жывога».


Вернуцца зноў тыя, што сядзяць у засені Маёй, будуць сеяць пшаніцу і расцвітуць, як вінаградныя кусты, слава іх — як віно лібанскае.


Пасві народ Твой кіем Тваім, статак спадчыны Тваёй, пражываючых самотна ў лесе сярод садоў; хай пасвяцца яны ў Басане і Галаадзе, як у дні даўнія.


і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.


І кожны кацёл у Ерузаліме і ў Юдзе будзе пасвячоны Госпаду Магуццяў; і прыйдуць усе, якія маюць ускладаць ахвяру, і возьмуць з іх, і будуць у іх варыць, і ў той дзень у доме Госпада Магуццяў не будзе больш гандляра.


Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.


Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.


Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён – верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.


Хто пераможа, атрымае гэта як спадчыну, і буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы