Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 33:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Нават калі скажу справядліваму: “Напэўна будзеш жыць”, і ён, упэўнены ў сваёй справядлівасці, дапусціцца злачыннасці, то ўжо не будзе памяці пра ўсю яго справядлівасць, ды дзеля злачыннасці, якой дапусціўся, мусіць ён у ёй памерці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Калі Я скажу праведніку: “Жывучы, будзеш жыць!”, і ён паспадзяецца на праведнасьць сваю, і ўчыніць злачынства, уся праведнасьць праведнасьці ягонай ня будзе ўзгадана, і за злачынства сваё, якое ён учыніў, ён памрэ.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Калі Я скажу праведніку, што ён будзе жывы, а ён паспадзяецца на сваю праведнасьць і ўчыніць няпраўду, дык усе праведныя ўчынкі яго не ўзгадаюцца, - і ён памрэ ад няпраўды сваёй, якую ўчыніў.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 33:13
11 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць паводле ўсіх агіднасцей, якіх звычайна дапускаецца бязбожнік, ці ж такі будзе жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе залічана яму; у крывадушнасці, якой крывадушнічаў, і ў граху сваім, якім грашыў, — у іх памрэ.


Калі бо справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць, то памрэ; памрэ дзеля грахоў, якія чыніў.


Вось, усе душы Мае: як душа бацькі, так і душа сына Мая; душа, што зграшыла, памрэ.


Але калі і справядлівы адступіцца ад сваёй справядлівасці, дапусціцца злачыннасці, то Я перашкоджу яму; ён памрэ, бо ты не перасцярог яго: ён памрэ ў сваім граху; справядлівасць, якую ён рабіў, не будзе яму залічана; цябе, аднак, зраблю адказным за яго кроў.


Калі бо справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе дапускацца злачыннасцей, то памрэ ў іх;


Бо, не разумеючы справядлівасць Божую і спрабуючы ўстанавіць сваю справядлівасць, яны не пакарыліся справядлівасці Божай.


і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасць, якая з закону, але тую, якая з веры ў Хрыста, якая ад Бога справядлівасць праз веру,


Бо “справядлівы з веры жыве; калі б хто хістаўся, не спагадная да таго душа Мая”.


Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы