Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 32:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 бо страх Свой пасеяў Я ў зямлі жывых; і кінуць яго сярод неабрэзаных, забітых мечам, фараона і ўсё яго мноства, — кажа Госпад Бог».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 Страх сеяў ён у зямлі жывых, таму кінуць яго, каб ляжаў сярод неабрэзаных, з тымі, якія забітыя мячом, фараон і ўсё мноства ягонае, кажа Гос­пад ГОСПАД».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Бо Я пашыру страх Мой на зямлі жывых, і пакладзены будзе фараон і ўсё мноства ягонае сярод неабрэзаных з пабітымі мечам, кажа Гасподзь Бог.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 32:32
13 Крыжаваныя спасылкі  

А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.


бо страх для мяне — няшчасце ад Бога і супраць велічы Яго ніяк мне не здужаць!


У дзясятым годзе, дзясятым месяцы, у дванаццаты дзень месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:


І Госпад прамовіў да мяне гэтыя словы:


І ў адзінаццатым годзе, у трэцім месяцы, у першы дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:


і ляжаць яны не пры ваярах, якія загінулі ў даўні час і ў сваёй зброі баявой сышлі ў апраметную, і паклалі мечы свае пад галовы свае, і былі шчыты іх — на костках іх, бо былі яны страхам для ваяроў у зямлі жывых.


Убачыць іх фараон і цешыцца будзе са сваім мноствам. Фараон і ўсё яго войска ляжа ад меча, — кажа Госпад Бог, —


І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:


Дык, ведаючы страх Госпадаў, мы пераконваем людзей, а перад Богам мы адкрытыя. Спадзяюся, што і для сумленняў вашых мы адкрытыя.


Страшна трапіць у рукі Бога жывога.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы