Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 даў я табе твар, як дыямент, і цвярдзейшы за крэмень, не бойся іх і не палохайся твару іх, бо яны — упорысты народ».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Як той дыямэнт, цьвярдзейшы ад крэменя, Я даў [табе] лоб твой. Ня бойся іх і не палохайся аблічча іхняга, бо яны — дом бунтаўнікоў».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Як алмаз, які мацнейшы за камень, зрабіў я лоб твой; ня бойся іх і не палохайся перад абліччам іх, бо яны мяцежны дом».

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 3:9
15 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, ты, сын чалавечы, не бойся іх, ані палохайся слоў іх, нават калі вакол цябе будуць чартапалох і церне, ды калі ты апынешся сярод скарпіёнаў. Не бойся іх слоў і не бойся іх твараў, бо гэта народ упорысты.


Госпад Бог — Успаможца мой, таму не сумеўся я, таму выставіў аблічча маё, як найцвярдзейшую скалу, і ведаю, што не пасаромлюся.


І сэрца сваё ператварылі ў дыямент, каб не чуць закону і напамінаў, якія паслаў Госпад Магуццяў праз Духа Свайго за пасрэдніцтвам даўнейшых прарокаў, і ўзгарэўся гнеў вялікі ў Госпада Магуццяў.


Не бойся іх, бо Я з табою, каб цябе ратаваць», — кажа Госпад.


Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.


Бо гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу,


А я — поўны моцы Духа Госпадавага, справядлівасці і мужнасці, каб выяўляць Якубу злачынства яго і Ізраэлю — грэх яго.


Хай будуць пасаромлены тыя, якія пераследуюць мяне, а я хай не буду пасаромлены; хай яны баяцца, а я хай не буду баяцца, спашлі на іх дзень няшчасця ды падвойным уціскам пакарай іх.


Ты, вось, перапаяшы сцёгны свае, устань і гавары ім усё, што Я табе загадваю. Не бойся іх, каб Я часам не напоўніў цябе страхам перад імі.


Не бойся, чарвяк Якубе, — людзі з Ізраэля, — Я дапамагу табе”, — кажа Госпад і Збаўца твой, Святы Ізраэлеў.


Земляробу, які працуе, першаму належыць карыстацца пладамі.


І Я зраблю цябе для гэтага народа моцным медным мурам, і будуць яны ваяваць супраць цябе, і не перамогуць, бо Я з табою, каб збаўляць і ратаваць цябе, — кажа Госпад. —


Вось, даў я табе твар дужэйшы, чым іх твары, і чало тваё цвярдзейшае, чым чало іх;


І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, усе словы Мае, якія сказаў Я табе, вазьмі ў сэрца сваё і слухай вушамі сваімі.


і скажы бунтаўнічаму адносна Мяне дому Ізраэля: вось што кажа Госпад Бог: “Хопіць ужо ўсіх вашых агіднасцей, дом Ізраэля,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы