Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 29:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 як плата яму, за якую ён ваяваў супраць яго. Даю Я яму зямлю Егіпецкую дзеля таго, што для Мяне яны працавалі”, — кажа Госпад Бог.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Як плату за выкананую там працу Я даю яму зямлю Эгіпецкую, бо для Мяне яны працавалі, кажа Госпад ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Як узнагароду за дзею, якую ён учыніў у ім, Я аддаю яму зямлю Егіпецкую, бо яны рабілі гэта дзеля Мяне, сказаў Гасподзь Бог.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 29:20
5 Крыжаваныя спасылкі  

вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.


А Госпад сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахаба, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраэля аж да чацвёртага пакалення».


І прыйдзе, і ўдарыць зямлю Егіпецкую, і каго асудзіць на смерць, той пойдзе на смерць, каго на няволю, той пойдзе ў няволю, каго пад меч, той пойдзе пад меч.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы