Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 26:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Дачок тваіх, якія жывуць на зямлі, заб’е ён мечам, ды акружыць цябе ўмацаваннямі, і паставіць вакол вал, і шчыт паставіць супраць цябе,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І дочак тваіх, якія на полі, ён заб’е мячом, і паставіць супраць цябе вежу, і насыпле супраць цябе вал, і паставіць супраць цябе шчыт.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Дочак тваіх на зямлі ён заб'е мечам і збудуе супроць цябе абложныя вежы, і насыпле супроць цябе вал і паставіць супроць цябе шчыты;

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 26:8
9 Крыжаваныя спасылкі  

У яго правай руцэ прароцтва пра Ерузалім: каб паставіў ён тараны, каб адчыніў вусны дзеля забойства, каб падняў крык баявы, каб паставіў тараны супраць брам, каб насыпаў вал, каб збудаваў вежы.


І сталася ў дзевятым годзе яго царавання, у дзесятым месяцы, у дзесяты дзень месяца, прыйшоў цар Бабілона Набукаданосар, ён і ўсё войска яго, супраць Ерузаліма; і абклалі яго, і збудавалі супраць яго валы наўкола.


Вось жа, валы нагрувашчаны перад горадам, каб яго здабыць, і горад аддадзены ў рукі халдэяў, якія ваююць супраць яго, на пажыву меча, голаду і пошасці. І тое, што Ты казаў, здзяйсняецца, як Ты Сам гэта бачыш!


Бо вось што кажа Госпад Магуццяў: «Зрэжце дрэвы яе і насыпце вал кругом Ерузаліма, гэта бо горад пакарання, усялякая крывадушнасць пасярод яго.


І, вось, прыйшлі яны, і акружылі яго ў Абэл-Бэт-Маасе, і насыпалі вал насупраць горада, які стаў насупраць вонкавага крапаснога вала; і ўсе людзі, якія былі з Ёабам, стараліся разбурыць муры.


Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сціснуць цябе зусюль,


Таксама дочкі яго, што жывуць на зямлі, загінуць ад меча, і даведаюцца, што Я — Госпад”.


асадныя павеці з таранамі наставіць супраць тваіх муроў і разваліць твае вежы зброяй сваёю.


І ён будзе здзекавацца з цароў, з валадароў будзе насміхацца; яму кожная крэпасць — гульня, і ён насыпле вал і здабудзе яе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы