ЕЗЭКІІЛЯ 18:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)20 Душа, якая грашыць, памрэ; сын хай не адказвае за правіннасць бацькі, ані бацька — за правіннасць сына. Справядлівасць справядлівага будзе яму залічана, і бязбожнасць бязбожніка на яго спадзе. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)20 Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)20 Душа, якая грэшыць, яна памрэ; сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда справядлівага пры ім і застаецца і беззаконнасьць беззаконнага пры ім і застаецца. Глядзіце раздзел |