Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 10:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 і адзін з херубінаў выцягнуў руку ў напрамку агню, што быў між херубінамі, і, узяўшы яго, паклаў на далоні чалавека, які быў апрануты ў ільняныя шаты; той узяў агонь і выйшаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Тады адзін з херувімаў выцягнуў руку ў накірунку агню, які між херувімамі, і, узяўшы яго, паклаў на далоні чалавека, апранутага ў ільняную шату. Той узяў [агонь] і выйшаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 тады спасярод херувімаў адзін херувім працягнуў руку сваю да агню, які паміж херувімамі, і ўзяў і даў у прыгаршчы апранутаму ў ільняную вопратку. Ён узяў, і выйшаў.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 10:7
7 Крыжаваныя спасылкі  

І ў сярэдзіне між тымі істотамі жывымі — штосьці накшталт вугалёў, падобных да паходняў, што рухаюцца між тымі істотамі жывымі; і агонь кідаў яркі бляск, ды з агню ўздымаліся маланкі.


І калі таму чалавеку, які быў апрануты ў ільняныя шаты, даў Ён такі загад, кажучы: «Вазьмі агонь спаміж колаў, спаміж херубінаў», — той пайшоў і стаў побач з колам;


І пад крыламі херубінаў з’явілася нешта накшталт рук чалавечых,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы