Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 10:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 І падняліся херубіны: была гэта тая самая істота, якую бачыў я над ракой Кэбар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І падняліся херувімы. І была гэта тая самая істота, якую я бачыў над ракою Кевар.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Херувімы падняліся. Гэта былі тыя самыя жывёліны, якіх бачыў я каля ракі Хавар.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 10:15
10 Крыжаваныя спасылкі  

І здарылася гэта ў трыццаты год, у пяты дзень чацвёртага месяца, калі я знаходзіўся сярод палонных ля ракі Кэбар, што адкрыліся нябёсы і бачыў я з’яву Божую.


Госпад прамовіў да святара Эзэкіэля, сына Буза, у зямлі халдэяў ля ракі Кэбар; і супачыла на ім там рука Госпада.


і ў сярэдзіне яго — штосьці накшталт чатырох істот жывых; і мелі яны такі выгляд: быў у іх выгляд чалавека.


І калі херубіны ішлі, ішлі побач херубіны і пры іх колы, і калі херубіны падымалі крылы свае, каб падняцца з зямлі, колы не адварочваліся, але і самі былі побач з імі.


І херубіны ўзнялі свае крылы, і адначасова з імі пайшлі колы, а слава Бога Ізраэля супачывала на іх угары;


І ўбачыў я бачанне, роўнае таму, якое бачыў я тады, калі прыйшоў, каб знішчыць горад, і з’ява была падобная да той, якую бачыў я над ракой Кэбар, і я ўпаў на твар свой.


І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».


А калі б нават выхавалі дзяцей сваіх, пакіну іх без дзяцей, без людзей: але гора ім самім, калі адыду ад іх!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы