Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 1:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 І ўбачыў я штосьці накшталт злітка золата са срэбрам, які выглядаў, як агонь кругом яго, пачынаючы ад таго, што выглядала, як сцёгны, і вышэй; і ўніз ад таго, што выглядала, як сцёгны, убачыў я штосьці, як агонь, які ззяе вакол яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 І ўбачыў я нібыта бляск бурштыну і нібыта выгляд агню ўнутры яго наўкола, [пачынаючы] ад таго, што выглядала як сьцёгны, і вышэй. А ўніз ад таго, што выглядала як сьцёг­ны, бачыў я штосьці, як агонь, і бляск вакол яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 І бачыў я як бы палаючы метал, як бы выгляд агню ўсярэдзіне яго вакол; ад выгляду сьцёгнаў яго і вышэй і ад выгляду сьцёгнаў яго і ніжэй я бачыў як бы нейкі агонь, і зьзяньне было вакол яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 1:27
11 Крыжаваныя спасылкі  

Слава і веліч перад абліччам Яго, моц і радасць — у Яго месцы.


Бог наш прыйшоў і не маўчыць: агонь паглынаючы перад Ім, а вакол Яго магутная навальніца.


Аблокі і туман — навокал Яго; справядлівасць і закон — гэта падмурак Яго пасаду.


А выгляд славы Госпада быў, быццам агонь палаючы на вяршыні гары на вачах сыноў Ізраэля.


І я паглядзеў: і вось, віхор дзьмуў з поўначы, і велізарная хмара, і агонь палымнеючы, ды бляск кругом яго, і з сярэдзіны яго — штосьці накшталт злітка золата са срэбрам, — гэта значыць з сярэдзіны агню;


і ўбачыў я: і вось, была там істота, падобная выглядам да чалавека; ад таго, што выглядала падобным на яго сцёгны, унізе быў агонь, і ўгару ад таго, што выглядала падобным на сцёгны, было штосьці, што нагадвала бляск злітка золата са срэбрам.


Бляск Яго — як святло, прамені — з рук Яго: у іх схавана магутнасць Яго.


бо Госпад, Бог твой, ёсць агонь знішчальны, Бог руплівы апякун.


у полымі агню, несучы адплату тым, што не ведаюць Бога і не слухаюць Евангелля Госпада нашага Ісуса Хрыста.


Бо Бог наш – гэта агонь паглынаючы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы