Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 32:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Як арол прынукае лятаць птушанят сваіх і над імі кружляе, раскінуўшы крылы свае, і бярэ іх ды нясе на крылах сваіх,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Як арол узрушвае гняздо сваё і кружляе над птушанятамі сваімі, раскінуўшы крылы свае, бярэ іх і нясе на крылах сваіх,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 як арол будзіць гняздо сваё, носіцца над птушанятамі сваімі, распасьцірае крылы свае, бярэ іх і носіць іх на перэі сваім,

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 32:11
13 Крыжаваныя спасылкі  

Зямля была пустая і неабжытая; і цемра над абліччам бяздоння, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.


Нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.


“Вы самі бачылі, што Я зрабіў егіпцянам, як панёс вас, як на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе.


Як птушкі, што лятаюць, так Госпад Магуццяў заслоніць Ерузалім, засланяючы і вызваляючы, шкадуючы і збаўляючы».


Тыя ж, што даверыліся Госпаду, адновяць сілу, атрымаюць, як арлы, крылы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не саслабеюць.


Я — Той Самы аж да старасці, ды аж да сівізны буду падтрымліваць вас. Я стварыў, і Я вазьму, Я панясу і збаўлю.


У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.


Бо як прылягае пояс да сцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да сябе ўвесь дом Ізраэля і ўвесь дом Юды, — кажа Госпад, — каб былі яны для Мяне народам, і імем, і хвалой, і славай, але яны не паслухаліся”.


А Я ж вучыў хадзіць Эфраіма, насіў іх на руках Сваіх, яны ж не ведалі, што апякуюся імі.


Пра Бэньяміна сказаў: «Улюбёны Госпадам будзе пражываць упэўнена з Ім, Узвышні будзе апекавацца над ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Яго».


Праз веру пазнаём, што словам Божым наладжаны вякі і што з нябачнага паўстала бачнае.


І былі дадзены жанчыне два крылы вялікага арла, каб яна ляцела ў пустыню на сваё месца, дзе яна будзе карміцца ўдалечыні ад змея праз пару, і поры, ды паўпары.


і хвост яго сцягнуў трэцюю частку зорак з неба і кінуў іх на зямлю. І дракон стаў перад жанчынаю, якая павінна нарадзіць, каб, як яна народзіць, зжэрці яе сына.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы