Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 26:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 і прыйдзі да святара, які будзе ў тыя дні, і скажы яму: «Абвяшчаю сёння перад Госпадам, Богам тваім, што я ўвайшоў у тую зямлю, якою Госпад прысягнуў бацькам нашым, што дасць Ён яе нам».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І прыйдзеш да сьвятара, які будзе ў тыя дні, і скажаш яму: “Абвяшчаю сёньня перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, што я ўвайшоў у зямлю, якую ГОСПАД запрысяг бацькам нашым, што дасьць яе нам”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 і прыйдзі да сьвятара, які будзе тымі днямі, і скажы яму; сёньня вызнаю прад Госпадам, Богам тваім, што я ўвайшоў у тую зямлю, даць якую нам Гасподзь запрысягнуўся бацькам нашым.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 26:3
13 Крыжаваныя спасылкі  

і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.


Дык праз Яго заўсёды будзем складаць ахвяру хвалы Богу, гэта значыць плод вуснаў, што праслаўляюць Яго імя.


і вялікага Першасвятара над домам Бога,


Такога, вось, належала мець нам Першасвятара, святога, нявіннага, беззаганнага, аддзеленага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над неба,


то хай стануць абодва чалавекі, што маюць спрэчку, перад Госпадам, перад абліччам святароў і суддзяў, што будуць у тыя дні.


вандруй па ёй, а Я буду з табой і буду дабраслаўляць цябе. Бо табе і твайму патомству Я дам усю гэтую зямлю, выконваючы прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,


І Я дам табе і нашчадкам тваім па табе зямлю пілігрымавання твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасць вечную; і Я буду іх Богам».


вазьмі пяршыні з усіх пладоў на полі, якія збярэш з зямлі тваёй, якую дасць табе Госпад, Бог твой, ды пакладзі іх у кошык і ідзі на месца, якое Госпад, Бог твой, абярэ, каб прабывала там імя Яго,


І хай возьме святар кошык з рукі тваёй і паставіць на ахвярніку Госпада, Бога твайго,


Вось, кажа, Я даю вам гэтую зямлю. Ідзіце, вазьміце яе ва ўласнасць, бо яе паабяцаў Госпад бацькам вашым Абрагаму, Ізааку і Якубу, што аддасць яе ім і іх нашчадкам пасля іх”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы