Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 20:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Калі ён прыме прапанову і адчыніць табе брамы, хай увесь народ, які ў ім ёсць, служыць табе, плацячы даніну.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Калі ён згодзіцца на мір і адчыніць табе [брамы], няхай увесь народ, які ў ім, бу­дзе плаціць табе даніну і служыць табе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 калі ён згодзіцца на мір з табою і адчыніць табе брамы, дык увесь люд, які знойдзецца ў ім, будзе плаціць табе даніну і служыць табе;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 20:11
16 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама Гірам, цар Тыра, паслаў да Саламона паслугачоў сваіх; бо пачуў, што яго намасцілі на цара на месца бацькі яго, паколькі Гірам увесь час быў сябрам Давіда.


Але ён сказаў: «Не забівай. Ці ж мечам сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і хай вяртаюцца да гаспадара свайго».


Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.


А грамадзяне яго ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланнікаў, кажучы: “Не хочам, каб ён валадарыў над намі”.


Калі ты падыдзеш пад горад, каб яго заваяваць, перш прапануй яму супакой.


А калі ён не захоча заключыць дамову з табою і пачне супраць цябе вайну, то штурмуй яго.


І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.


І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў.


Яны ж сказалі Ешуа: «Паслугачы мы твае». Ешуа кажа ім: «Хто вы і адкуль прыбылі?»


Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце


А калі Ізраэльцы ўмацаваліся, яны зрабілі хананеяў прыгоннымі і не пажадалі іх выгнаць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы