Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 15:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Але жабрака не павінна быць у цябе, бо Госпад, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў зямлі, якую мае даць табе ва ўласнасць, каб ты ўзяў яе ў спадчыну,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Не павінна быць у цябе ўбогага, бо ГОСПАД, дабраслаўляючы, дабраславіць цябе ў зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой дае табе як спадчыну на ўласнасьць,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Хіба толькі ня будзе ў цябе ўбогага: бо дабраславіць цябе Гасподзь на той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, каб ты ўспадкаваў яе,

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 15:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

Хто адцураецца блізкага свайго — грашыць, а хто шкадуе бедных — шчасны.


Хто дае беднаму — не будзе ў галечы, а хто хавае вочы — напоўніцца праклёнамі.


і хай прыйдзе левіт, які не мае часткі і спадчыны з табой, і чужынец, і сірата, і ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, будуць яны есці і наядуцца, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, што будзеш рабіць.


калі толькі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і пільнаваць кожнае прыказанне гэтае, якое сёння я табе загадваю.


І дасць табе Госпад дастатак ва ўсіх даброццях; і плод улонню твайму, і прыплод жывёле тваёй, плён зямлі тваёй, якою прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць табе.


У гэты час даў я вам гэткі загад, кажучы: «Госпад, Бог ваш, даў вам гэтую зямлю ва ўласнасць; дык вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце, узброеныя, наперадзе братоў вашых, сыноў Ізраэля,


Дзеля вашай гаворкі разгневаўся Госпад на мяне і прысягнуў, што я не перайду Ярдана і не ўвайду ў найлепшую зямлю, якую мае даць табе ў спадчыну Госпад, Бог твой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы