Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 5:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Пачуўшы гэта, яны на світанні ўвайшлі ў святыню і навучалі. Тым часам першасвятар і тыя, што былі з ім, прыйшоўшы, склікалі раду ды ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля і паслалі ў вязніцу, каб прывесці іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі раніцаю ў сьвятыню і навучалі. А першасьвятар і тыя, што з ім, прыйшоўшы, склікалі сынэдрыён і ўсю старшызну сыноў Ізраіля і паслалі ў вязьніцу прывесьці іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Яны, паслухаўшыся, увайшлі раніцай у царкву, і вучылі. Тым часам першасьвятар і хто зь ім, прыйшоўшы, склікалі сынедрыён і ўсіх старэйшын з сыноў Ізраілевых, і паслалі ў цямніцу прывесьці апосталаў.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 5:21
16 Крыжаваныя спасылкі  

каб вучыў ён князёў яго паводле волі сваёй і каб яго старцаў навучаў мудрасці.


А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.


А калі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народа, і першасвятары, і кніжнікі і прывялі Яго ў свой сінедрыён,


Адказаў Пілат: «Ці ж я юдэй? Народ Твой і першасвятары выдалі мне Цябе; што Ты зрабіў?»


А на світанні вярнуўся зноў у святыню, і ўвесь народ падышоў да Яго, і, сеўшы, Ён навучаў іх.


бо будзеш сведкам Яму перад усім народам пра тое, што ты бачыў і чуў.


што могуць засведчыць пра мяне першасвятар і цэлая рада. Ад іх атрымаўшы лісты да братоў, я направіўся ў Дамаск, каб тых, што былі там, увязніўшы, прывесці ў Ерузалім для пакарання.


Тады першасвятар і ўсе, што былі з ім, з існуючэй герэзіі садукейскай, напоўніліся зайздрасцю,


І, калі яны прывялі іх, то паставілі перад радай. І першасвятар спытаўся ў іх,


Тады адзін фарысей на імя Гамаліэль, заканазнавец, паважаны ўсім народам, устаўшы ў радзе, загадаў на нейкі час вывесці Апосталаў


І яны выходзілі ад аблічча рады ўсцешаныя, што дзеля імя Ісуса цярпелі знявагу,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы