Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДЗЕІ 3:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Якога неба мусіць затрымаць аж да часу аднаўлення ўсяго, як спрадвеку прадказваў Бог вуснамі ўсіх святых Сваіх прарокаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 і Якога мусіла неба прыняць да часу напраўленьня ўсяго, пра што гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых прарокаў ад вякоў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Якога неба павінна было прыняць да часу зьдзяйсьненьня ўсяго, што казаў Бог вуснамі ўсіх сьвятых Сваіх прарокаў ад веку.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 3:21
16 Крыжаваныя спасылкі  

што і стварэнне таксама будзе вызвалена з няволі сапсаванасці на волю славы дзяцей Божых.


і сказалі яны: «Мужы галілейскія, чаго стаіце, углядаючыся ў неба? Гэты Ісус, Які ўзяты ад вас у неба, так прыйдзе, як бачылі Яго, што ўзыходзіць у неба».


І зноў зраблю суддзяў тваіх такімі, як былі раней, і радных тваіх, як былі ў даўнасці. Пасля таго назавуць цябе горадам справядлівасці, сталіцай вернай».


І сказаў мне: «Словы гэтыя самыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог святых прарокаў, паслаў Свайго анёла, каб паказаць паслугачам Сваім, што павінна стацца неўзабаве.


як прадказаў вуснамі святых прарокаў Сваіх, якія жылі ад пачатку вякоў,


каб вы памяталі тыя словы, якія прадказаны былі святымі прарокамі, і прыказанне Госпада і Збаўцы, перададзенае Апосталамі.


Бо не паводле волі чалавечай было калісьці абвешчана прароцтва, але прамовілі яго святыя людзі Божыя, кіраваныя Духам Святым.


І ўсе прарокі сведчаць аб тым, што кожны, хто верыць у Яго, атрымае адпушчэнне грахоў праз імя Яго».


Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго”».


Дык навярніцеся і перамяніцеся, каб грахі вашы былі скасаваны,


каб насталі часы асвяжэння ад Госпада і каб Ён паслаў Таго, Якога прадказаў вам, Хрыста Ісуса,


Многа разоў і многімі спосабамі прамаўляў здаўна Бог да бацькоў нашых праз прарокаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы