Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 27:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 кажучы: «Людзі, я бачу, што плаванне становіцца небяспечным ды вельмі згубным не толькі для грузу і карабля, але і для нашых душ».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 кажучы ім: «Мужы! Я бачу, што плаваньне мае быць са шкодаю і многімі стратамі ня толькі для ладунку і карабля, але і для душаў нашых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 кажучы ім: мужы! бачу я, што плаваньне будзе цяжкае і зь вялікай шкодаю ня толькі грузу і караблю, але і нашаму жыцьцю.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 27:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

САМЭК. Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет.


Таксама, што да мяне, таямніца гэта стала мне вядомай не дзеля мудрасці, якой у мяне больш, чым ва ўсіх жывучых, але каб даць выясненне цару і каб ты разумеў думкі свайго сэрца.


Бо не зробіць нічога Госпад Бог, каб не адкрыць Сваёй таямніцы для паслугачоў Сваіх, прарокаў.


Убачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго злева, мы плылі ў Сірыю і прыбылі ў Тыр, бо там карабель меў пакінуць груз.


Паўла сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы не зможаце выратавацца».


Дык, прашу вас, пасілкуйцеся. Гэта прычыніцца да вашага выратавання; бо ніводнаму з вас волас з галавы не спадзе».


І калі справядлівы ледзь будзе збаўлены, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынецца?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы