Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 23:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Дык той узяў яго з сабой, завёў да трыбуна і гаворыць: «Вязень Паўла пазваў мяне і папрасіў, каб я завёў да цябе гэтага юнака, які мае нешта табе сказаць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Дык той, узяўшы яго, прывёў да тысячніка і кажа: «Вязень Павал, паклікаўшы мяне, прасіў прывесьці да цябе гэтага дзецюка, які мае нешта сказаць табе».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Той, узяўшы яго, прывёў да тысячніка і сказаў: вязень Павал, паклікаўшы мяне, прасіў завесьці да цябе гэтага хлопца, які мае нешта сказаць табе.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 23:18
11 Крыжаваныя спасылкі  

І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сімоне, маю табе нешта сказаць». А ён гаворыць: «Настаўнік, кажы».


Тады кагорта, і трыбун, ды паслугачы юдэйскія ўзялі Ісуса і звязалі Яго,


Апоўначы Паўла і Сіла, молячыся, услаўлялі Бога, і іншыя вязні слухалі іх.


Паўла ж паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць».


Трыбун узяў яго за руку і, адышоўшы з ім на бок, запытаўся: «Што маеш мне сказаць?»


Калі было вырашана плысці нам у Італію, перадалі Паўлу і разам з ім іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста.


Па трох днях запрасіў Паўла да сябе паважаных юдэяў. І, калі яны сабраліся, казаў ім: «Мужы браты! Не зрабіў я нічога ані супраць народа, ані супраць бацькоўскіх звычаяў, але як вязень быў выдадзены з Ерузаліма ў рукі рымлянаў,


Дзеля гэтай справы я, Паўла, – вязень Хрыстоў дзеля вас, паганаў.


Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна паклікання, якім пакліканы,


усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе я, Паўла, стары чалавек, а цяпер і вязень Хрыста Ісуса.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы