Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДЗЕІ 17:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І, не знайшоўшы іх, павалаклі Язона ды некаторых братоў да палітархаў, крычучы: «Тыя, якія бунтуюць увесь свет, прыйшлі таксама сюды,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Не знайшоўшы ж іх, пацягнулі Язона і некаторых братоў да бурмістраў, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтаўнікі прыйшлі і сюды,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 А не знайшоўшы іх, павалаклі Ясона і некаторых братоў да гарадзкіх начальнікаў з крыкам, што гэтыя сусьветныя падбухторшчыкі прыйшлі і сюды,

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 17:6
18 Крыжаваныя спасылкі  

Мы знайшлі, што гэты чалавек – зараза і выклікае бунты сярод усіх юдэяў у цэлым свеце, і ён – правадыр секты Назарэйцаў,


Дык просім пачуць ад цябе, што ты думаеш, бо нам ведама аб гэтай гарэзіі, што ўсюды працівяцца ёй».


Але яны настойвалі, кажучы: «Ён бунтуе народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж дасюль».


І будзе прапаведавацца гэтае Евангелле Валадарства па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.


І паслаў Амазія, святар з Бэтэля, Ерабааму, цару Ізраэля, кажучы: «Змаўляецца супраць цябе Амос сярод дому Ізраэля; не зможа знесці зямля ўсіх размоў яго.


У тыя дні, устаўшы пасярод братоў, – а там была грамада людзей каля ста дваццаці чалавек, – Пётра сказаў:


Тады зайздросныя юдэі, узяўшы з рынку нейкіх нягодных людзей і ўчыніўшы натоўп, збунтавалі горад і, знайшоўшы дом Язона, шукалі іх, каб вывесці да народа.


Зараз жа ўначы браты выправілі Паўлу і Сілу ў Бэрэю. Калі яны туды прыбылі, пайшлі ў юдэйскую сінагогу.


Тады браты безадкладна выправілі Паўлу, каб ішоў ён аж да мора, а Сіла і Цімафей засталіся там.


таму што вызначыў дзень, у які будзе судзіць свет справядліва і праз Чалавека, Якога на гэта прызначыў, даўшы ўсім пэўнасць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы