Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 17:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 І, узяўшы яго, завялі ў Арэапаг, і запыталі: «Ці не маглі б мы даведацца, якое новае вучэнне ты выкладаеш?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І, узяўшы яго, прывялі ў арэапаг, кажучы: «Ці можам мы ведаць, што гэта за новае вучэньне ты распавядаеш?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І, узяўшы яго, прывялі ў аэрапаг і казалі: ці можам мы ведаць, што гэта за новае вучэньне, якое ты прапаведуеш?

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 17:19
12 Крыжаваныя спасылкі  

Вартаўнік адказаў: «Прыходзіць раніцца, але таксама і ноч. Калі пытаецеся, то пытайцеся, навярніцеся, прыходзьце!»


І за Мяне павядуць вас да намеснікаў і да ўладароў на сведчанне ім і паганам.


І задзівіліся ўсе, ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»


Прыказанне новае даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я узлюбіў вас, каб і вы адзін аднаго любілі.


Бо нейкія дзівосныя рэчы ўкладаеш ты ў нашы вушы. Дык хацелі б даведацца, што гэта мае быць».


Дык Паўла, стаўшы сярод Арэапагу, гаворыць: «Мужы атэнскія! Па ўсім бачу, што вы надта пабожныя.


Некаторыя, аднак, далучыліся да яго і ўверылі, між якімі і Дыянізій Арэапагіт ды жанчына на імя Дамара, і іншыя з імі.


Трыбун узяў яго за руку і, адышоўшы з ім на бок, запытаўся: «Што маеш мне сказаць?»


Па некалькіх днях прыбыў Фэлікс са сваёй жонкаю Друзілай, якая была юдэйкай, паклікаў Паўлу ды слухаў яго аб веры ў Хрыста.


Агрыпа сказаў Фэсту: «Я і сам хацеў бы паслухаць гэтага чалавека». «Заўтра, – адказаў, – пачуеш яго».


Агрыпа гаворыць да Паўлы: «Дазваляецца табе гаварыць у тваю абарону». Тады Паўла, працягнуўшы руку, пачаў апраўдвацца:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы