Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 15:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 І праходзіў праз Сірыю і Цыліцыю, умацоўваючы цэрквы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 і праходзіў праз Сірыю і Кілікію, умацоўваючы цэрквы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 і праходзіў Сірыю і Кілікію, умацоўваючы цэрквы.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 15:41
8 Крыжаваныя спасылкі  

І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.


напісаўшы праз рукі іх гэтак: «Апосталы, і старэйшыя, і браты – тым, што жывуць у Антыёхіі, Сірыі і Цыліцыі, братам з паганаў, прывітанне!


А Юда і Сіла, якія і самі былі прарокамі, у частых прамовах пацяшалі братоў і ўмацоўвалі іх.


А Паўла, яшчэ шмат дзён прабыўшы там, развітаўся з братамі ды разам з Прысцылай і Аквілам паплыў у Сірыю, а ў Кенхрах абстрыг галаву, бо такое зрабіў абяцанне.


Убачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго злева, мы плылі ў Сірыю і прыбылі ў Тыр, бо там карабель меў пакінуць груз.


Тады падняліся некаторыя з сінагогі, званай Лібяртынскай, і з Цырэнскай ды з Александрыйскай, ды з тых, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, дыспутуючы са Сцяпанам.


Потым пайшоў я ў ваколіцы Сірыі і Цыліцыі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы