Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 15:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 Тыя ж, пасланыя, прыбылі ў Антыёхію і, сабраўшы грамаду, аддалі ліст.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 Тады тыя, што былі пасланыя, прыйшлі ў Антыёхію і, сабраўшы мноства, аддалі пасланьне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 І вось пасланцы прыйшлі ў Антыахію і, склікаўшы людзей, уручылі пісьмо.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 15:30
9 Крыжаваныя спасылкі  

А тыя, што былі рассеяны дзеля пераследавання, што ўзнікла з прычыны Сцяпана, дабраліся аж да Фэніцыі, і Кіпра, і Антыёхіі, абвяшчаючы слова адным толькі юдэям.


З іх жа некаторыя былі кіпрыйцы і цырэнцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі прамаўляць да грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Ісуса.


У тыя дні з Ерузаліма ў Антыёхію прыбылі прарокі.


Тады Апосталы і старэйшыя з усёй царквою надумалі выбраць мужоў са свайго ліку: Юду, званага Барсабам, і Сілу, мужоў першых сярод братоў, ды паслаць іх у Антыёхію разам з Барнабам і Паўлам,


Калі яго прачыталі, узрадаваліся словам суцяшэння.


Калі ж праходзілі праз гарады, загадваў ім берагчы прынятыя Апосталамі і старэйшымі ў Ерузаліме пастановы.


Дык што гэта? Напэўна мусіць сабрацца народ, бо дачуюцца, што ты прыйшоў.


Тыя ж, калі прыбылі ў Цэзарэю, аддалі ліст намесніку ды паставілі Паўлу перад ім.


Тады дванаццаць, склікаўшы мноства вучняў, сказалі: «Не прыдатна нам, пакінуўшы слова Божае, паслугаваць пры сталах.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы