Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДЗЕІ 13:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 І каля сарака гадоў зносіў цярпліва іх нараканні ў пустыні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 і на працягу сарака гадоў зносіў іх у пустыні,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 і каля сарака гадоў часу карміў іх у пустыні;

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 13:18
19 Крыжаваныя спасылкі  

Ён вывеў іх, чынячы цуды і знакі ў зямлі Егіпецкай і на Чырвоным моры ды ў пустыні на працягу сарака гадоў.


Памятай і не забывайся, як раздражняў ты Госпада, Бога твайго, аж да гневу ў пустыні; з таго дня, як выйшаў ты з Егіпта і аж пакуль прыйшлі ў гэтае месца, працівіліся вы Госпаду.


Бачыў ты сам на пустыні, як Госпад, Бог твой, насіў цябе, як звычайна носіць бацька свайго сына малога, ва ўсякай дарозе, якой вы ішлі, аж пакуль не прыйшлі вы ў гэтае месца.


І ўсё ж людзі, якія бачылі веліч Маю і знакі, якія чыніў Я ў Егіпце і ў пустыні, спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і не слухаліся голасу Майго,


А сыны Ізраэля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю заселеную; а: «Што гэта?» елі яны гэтую ежу, аж пакуль не прыбылі да межаў зямлі Ханаан.


І пачала наракаць у пустыні ўся супольнасць сыноў Ізраэля на Майсея і на Аарона,


І шкадаваў Ты іх многа гадоў, і заклінаў іх Духам Тваім і праз рукі прарокаў Тваіх, і не выслухалі яны; і аддаў Ты іх у рукі народаў чужых земляў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы