Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 8:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 і сказаў: «Вось, я паведамляю табе, што мае стацца пры канцы гневу, бо гэта будзе ў час канца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 і сказаў: “Вось, я паведамляю табе, што будзе пры канцы абурэньня гэтага, бо ў [вызначаным] часе [прыйдзе] канец.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 і сказаў: «вось, я адкрываю табе, што будзе ў апошнія дні гневу; бо пра часіну канца вызначанага часу гэтая ўява.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 8:19
15 Крыжаваныя спасылкі  

Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова.


Бог бо даў ім у сэрцы іх, каб выканалі яны тое, што ім наканавана, і выканалі аднадумна, і аддалі царства сваё зверу, аж пакуль не споўняцца словы Божыя.


Таксама абодва цары будуць мець на сэрцы, каб рабіць ліхое, і пры адным стале лгаць, і не дасягнуць нічога, бо не надышоў яшчэ час вырашэння.


І ўбачыў я іншы вялікі і дзіўны знак на небе: сем анёлаў з сямю апошнімі плягамі, на якіх завершаны гнеў Божы.


І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і гадзіна судзіць памерлых, і даць узнагароду слугам Тваім, прарокам і святым, і тым, што баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і час загубы для тых, што губяць зямлю».


Але ў тых днях, у час голасу сёмага анёла, калі ён пачне трубіць, збудзецца таямніца Божая, як Ён дабравесціў паслугачам Сваім прарокам».


Адкрыццё Ісуса Хрыста, якое Яму даў Бог, каб аб’явіў рабам Сваім, што павінна стацца ў хуткім часе; і, паслаўшы праз анёла Свайго, Ён даў знак рабу Свайму Яну,


І пры канцы іх царавання, калі ўзрастуць яны ў сваёй несправядлівасці, паўстане цар жорсткага аблічча і здатны зразумець намеры;


Гора ж цяжарным і тым, хто корміць грудзьмі у тыя дні! Бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў на гэты народ,


Але Ты, Госпадзе, трываеш век, і памяць Твая — на ўсе пакаленні.


Ты, аднак, Даніэлю, схавай словы ды запячаткавай кнігу аж да апошніх часоў; многія пройдуць, і веды павялічацца».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы