ДАНІІЛА 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)5 У той жа час з’явіліся пальцы рукі чалавечай і напісалі за падсвечнікам на паверхні сцяны царскага палаца; цар жа бачыў пальцы рукі, што пісала. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)5 У той момант зьявіліся пальцы рукі чалавечай і пісалі насупраць сьвечніка на тынку сьцяны палацу валадара, і валадар бачыў пясьць рукі, якая пісала. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)5 У той самы час выйшлі пальцы рукі чалавечай і пісалі насупраць сьвечніка на вапне сьцяны царскіх харомаў, і цар бачыў пясьць рукі, што пісала. Глядзіце раздзел |