Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 5:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 З прычыны ж прызыву цара і яго магнатаў у дом балю прыйшла царыца; і прамовіла царыца гэтыя словы: «Цару, вечна жыві! Не палохайся думак сваіх ды хай твар твой не змяняецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 З прычыны словаў валадара і магнатаў ягоных валадарка ўвайшла ў дом банкетаваньня. Адказала валадарка і сказала: «Валадару, жыві на вякі! Няхай не трывожаць цябе думкі твае, і выгляд твой няхай не зьмяняецца!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 На словы цара і яго вяльможаў увайшла ў пакой гасьціны царыца; загаварыла царыца і сказала: «цару, вавекі жыві! хай цябе не бянтэжаць думкі твае, і хай не мяняецца выгляд твару твайго.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 5:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

І Бэтсэба, упаўшы тварам на зямлю, пакланілася цару і сказала: «Няхай жыве, гаспадар мой, цар Давід, вечна!»


а вас буду выкрываць, як завадатараў хлусні, вас усіх — як марных лекараў.


Дык чаму ж вы надарма пацяшаеце мяне, калі ў адказе вашым застаецца падман?»


І сказалі халдэйцы цару па-арамейску: «Цару, вечна жыві! Раскажы паслугачам сваім сон, ды высветлім яго сэнс».


і звярнуліся яны да цара Набукаданосара: «Цару, вечна жыві!


І зараз жа твар цара змяніўся, і думкі яго ўстрывожылі яго, сцёгнавыя суставы яго саслабелі, і калені яго пачалі трэсціся.


І Даніэль адказаў цару: «Цару, вечна жыві!


Тады кіраўнікі і сатрапы гэтыя паспяшаліся грамадою да цара і так яму сказалі: «Цару Дарыю, вечна жыві!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы