Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 4:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Адносна ж таго, што цар убачыў Вартуючага і Святога, якія сыходзілі з неба і казалі: “Ссячыце дрэва і знішчыце яго; толькі пень яго каранёў пакіньце ў зямлі ў жалезных і медных кайданах сярод палявых траў; і хай яго палівае раса з неба, і хай мае ўдзел са звярамі дзікімі, аж пакуль не праміне над ім сем прамежкаў часу”, —

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 А што валадар бачыў Вартаўніка Сьвятога, Які зыйшоў з неба і сказаў: “Сьсячыце дрэва гэтае і зьнішчыце яго, але пакіньце пень каранёў ягоных у зямлі ў ланцугах жалезных і мядзяных сярод зеляніны палявой, і няхай раса нябесная мочыць яго, і са зьвярамі палявымі частка ягоная, аж пакуль сем пораў праміне над ім,” —

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 А што цар бачыў Чувальнага і Сьвятога, Які сыходзіў зь нябёсаў і Які сказаў: сьсячэце дрэва і зьнішчыце яго, толькі галоўны корань яго пакіньце ў зямлі, і няхай ён у кайданах жалезных і медных сярод польнай травы арашаецца расою нябеснаю, і з польнай зьвярыною няхай будзе частка яго, пакуль ня пройдуць над ім сем часінаў,

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 4:20
4 Крыжаваныя спасылкі  

Грукатам яго падзення Я ўстрывожыў народы, калі ўвёў яго ў пекла з тымі, што сыходзілі ў магілу; і ўсцешыліся ў падземнай краіне ўсе дрэвы Эдэнскія, прыгожыя і пышныя дрэвы Лібана, усе, што шчодра арашаюцца водамі.


Вось, Асур, як кедр у Лібане, прыгожы галінамі, і густы лісцем, і гонкі вышынёю, і між хмар паднялася яго верхаліна;


гэта ёсць выясненне, цару, і рашэнне Узвышняга, якое здзейсніцца на гаспадару маім, цару:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы