Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ГАЛЯТАЎ 3:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Перш чым прыйшла вера, былі мы замкнутымі пад аховай закону, [чакаючы] веры, якая павінна была быць нам аб’яўлена.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 А перш, чым прыйшла вера, мы былі пад аховаю Закону, замкнёныя дзеля [атрыманьня] веры, якая мела адкрыцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Але да прышэсьця веры, мы былі замкнутыя пад вартаю закона да таго часу, як мела адкрыцца вера.

Глядзіце раздзел Копія




ГАЛЯТАЎ 3:23
15 Крыжаваныя спасылкі  

І Той, Каго Бог паслаў, прамаўляе словы Божыя, бо не мераючы дае Бог Духа.


Бо замкнуў Бог усіх у нявер’е, каб усім аказаць Сваю літасць.


А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;


Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не прыйдзе семя, якому дадзена абяцанне; перададзены праз анёлаў рукою пасярэдніка.


Скажыце мне тыя, што хочаце жыць пад законам: ці закону вы не чулі?


Калі будзеце кіравацца духам, вы не пад законам.


Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёк аглядаючы яго, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госці.


гледзячы на пачынальніка і завяршыцеля веры, Ісуса, Які замест радасці, што была перад Ім, перанёс крыж, не дбаючы пра ганьбу, і сеў праваруч пасада Божага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы