Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ГАБРЭЯЎ 7:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Такім чынам касуецца папярэдняе прыказанне дзеля яго кволасці і некарыснасці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Бо раней быўшае прыказаньне адкінута праз слабасьць яго і некарыснасьць,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 А скасаваньне ранейшай запаведзі бывае з прычыны яе нямоцнасьці і непатрэбнасьці,

Глядзіце раздзел Копія




ГАБРЭЯЎ 7:18
15 Крыжаваныя спасылкі  

Бо што было немагчымым для закону, у якім была нядужасць праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падобнасці грэшнага цела ды дзеля граху, асудзіў грэх у целе,


у Ім кожны, хто ўверыць, апраўдаецца.


Бо нічога не давёў той закон да дасканаласці, але быў уступам лепшай надзеі, праз якую набліжаемся да Бога.


Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да бяссільных і бязродных стыхій, якім зноў хочаце служыць?


Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.


Не дайцеся звесціся рознымі чужымі вучэннямі. Найлепш бо мацаваць сэрца ласкаю, а не ежаю, якая не дапамагла тым, што пайшлі за ёю.


Гэта, вось, кажу: запавету аб Хрысце, Богам раней зацверджанага, закон, які з’явіўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не адкідае, каб знішчыць абяцанне.


Скажыце мне тыя, што хочаце жыць пад законам: ці закону вы не чулі?


Браты, як чалавек кажу, што нават чалавекам зацверджанага запавету ніхто не адкідае або не дадае.


Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон сцвярджаем.


Ці ж закон працівіцца абяцанням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзены быў закон, які мог бы ажыўляць, то, сапраўды, з закону вынікала б справядлівасць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы