Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 7:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Ты скажаш, што Я табе даручу; а ён будзе гаварыць фараону, каб той адпусціў сыноў Ізраэля з зямлі сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Ты будзеш гаварыць усё, што Я загадаю табе, а Аарон, брат твой, будзе гаварыць да фараона, і ён адпусьціць сыноў Ізраіля з зямлі сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 ты будзеш гаварыць усё, што Я загадаю табе, а Аарон, брат твой, будзе гаварыць фараону, каб ён адпусьціў сыноў Ізраілевых зь зямлі сваёй;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 7:2
13 Крыжаваныя спасылкі  

Міхей сказаў яму: «Жыве Госпад, бо што скажа мне Госпад, тое і я скажу!»


Гавары з ім і ўкладвай словы Мае ў яго вусны; а Я буду ў вуснах тваіх і ў яго вуснах і пакажу вам, што вы павінны рабіць.


За цябе ён будзе гаварыць з народам, і ён будзе вуснамі тваімі; а ты будзеш яму як Бог.


Пасля гэтага ўвайшлі Майсей і Аарон і сказалі фараону: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Адпусці народ Мой, каб ён учыніў Мне ахвярапрынашэнне ў пустыні”».


І вось што сказаў Госпад, кажучы Майсею: «Я — Госпад! Скажы фараону, цару Егіпта, усё, што Я кажу табе».


Тады Майсей і Аарон зрабілі, як загадаў Госпад; такім чынам выканалі.


Ты, вось, перапаяшы сцёгны свае, устань і гавары ім усё, што Я табе загадваю. Не бойся іх, каб Я часам не напоўніў цябе страхам перад імі.


І сказаў мне Госпад: «Не кажы: “Я юнак”, бо ты пойдзеш да ўсіх, да каго Я цябе пашлю, і будзеш казаць усё, што Я табе даручу.


І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, усе словы Мае, якія сказаў Я табе, вазьмі ў сэрца сваё і слухай вушамі сваімі.


«Сын чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком над пакаленнямі Ізраэля; і пачуеш ты слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх у Маё імя.


навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.


бо я не ўхіляўся, каб прапаведаваць вам усю волю Божую.


Не дадавайце нічога да слова, што я вам кажу, ані аднімайце ад яго; выконвайце прыказанні Госпада, Бога вашага, якія я вам загадваю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы