Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 40:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

36 Калі воблака падымалася над палаткай, сыны Ізраэля пускаліся ў дарогу ва ўсякіх абставінах;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

36 I калі падымалася воблака па-над Сялібаю, тады вырушалі сыны Ізраіля ў-ва ўсе падарожжы свае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

36 Калі падымалася воблака ад скініі, тады выпраўляліся ў дарогу сыны Ізраілевыя падчас усяго падарожжа свайго;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 40:36
11 Крыжаваныя спасылкі  

Ты, у бязмежнай міласэрнасці Сваёй, не пакінуў іх у пустыні: слуп воблака не адступіў ад іх удзень, каб весці іх дарогаю; і слуп агню — ноччу, каб асвятляць ім дарогу, па якой мелі ісці.


Расцягнуў Ён хмару, нібы покрыва, і агонь, каб свяціў ім уночы.


І правёў іх у воблаку на працягу дня, а на працягу ўсёй ночы ў асвятленні агню.


І калі воблака, якое пакрывала скінію, уздымалася над скініяй, тады сыны Ізраэля адпраўляліся ў дарогу, а на тым месцы, дзе воблака затрымлівалася, там станавіліся лагерам.


А калі воблака не падымалася над скініяй два дні, або адзін месяц, або большы тэрмін, то і сыны Ізраэля заставаліся на адным і тым жа месцы і не пускаліся яны ў дарогу.


Не хачу, браты, каб вы не ведалі, што нашы бацькі ўсе былі пад хмараю, і ўсе перайшлі праз мора,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы