Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 39:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 Таксама шаты тканыя, якімі святары карыстаюцца ў святыні, і шаты святыя для Аарона святара, і шаты для сыноў яго

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 адзеньні службовыя да служэньня ў сьвятыні, адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных да служэньня сьвятарскага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні, сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным на сьвятадзейства.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 39:41
7 Крыжаваныя спасылкі  

І спраў адзенне святое Аарону, брату свайму, на славу і на аздабленне;


І хай нагруднік звязваецца кольцамі сваімі з кольцамі эфода з дапамогай стужкі фіялетавай, каб эфод трымаўся на поясе і каб не маглі аддзяліцца нагруднік і эфод адзін ад аднаго.


Потым сынам Аарона зрабі тунікі льняныя і паясы, і мітры на славу і на аздабленне;


і шаты тканыя і святыя, шаты для Аарона, святара, і шаты для сыноў яго, каб спаўнялі служэнне сваё святарскае,


А з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і вісону зрабілі яны тканыя шаты на служэнне ў святыні. І зрабілі святыя шаты для Аарона, як загадаў Госпад Майсею.


пакрывала панадворка і заслона на ўваход у панадворак са слупамі і падножжамі іх, і ланцужкі яго, і калкі. З прыналежнасцей прысутнічала ўсё, што павінна было быць пры служэнні ў скініі, у палатцы сустрэчы, згодна з загадам.


прынеслі сыны Ізраэля, як загадаў Госпад Майсею.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы