Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 39:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і вісону зрабілі яны тканыя шаты на служэнне ў святыні. І зрабілі святыя шаты для Аарона, як загадаў Госпад Майсею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 А з блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну зрабілі яны службовыя адзеньні для служэньня ў сьвятыні; і зрабілі адзеньні сьвятыя для Аарона, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 А з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны зрабілі яны службовую вопратку, дзеля слугаваньня ў сьвятыні; зрабілі таксама сьвяшчэнную вопратку Аарону, як загадаў Гасподзь Майсею.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 39:1
14 Крыжаваныя спасылкі  

і шаты тканыя і святыя, шаты для Аарона, святара, і шаты для сыноў яго, каб спаўнялі служэнне сваё святарскае,


Калі хто меў гіяцынт і пурпур, чырвань, вісон і казіную поўсць, барановы шкуры, пафарбаваныя ў чырвоны колер, і шкуры сінія,


шаты тканыя, што ўжываюцца ў час служэння ў свяцілішчы, святыя шаты для Аарона святара і шаты для сыноў яго, каб служылі Мне святарамі».


ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца, як першасвятар, які штогод уваходзіць у святое святых з чужой крывёю,


і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.


Гэта ёсць закон дома на вяршыні гары: увесь абшар вакол яго — гэта святое з святых; такім чынам, гэта — закон дома».


А калі святары ўваходзяць, то не павінны яны выходзіць са свяцілішча на знешні панадворак, але павінны там скінуць свае шаты, у якіх спраўляюць сваю службу, бо яны святыя; і маюць ускласці на сябе адзенне іншае, і тады толькі ісці да месца, прызначанага для народа».


Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.


Таксама шаты тканыя, якімі святары карыстаюцца ў святыні, і шаты святыя для Аарона святара, і шаты для сыноў яго


Скінію зрабі так: зрабі дзесяць палотнаў: з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю.


і пурпур, і гіяцынт, і чырвань, і вісон, казіную поўсць,


і падножжы панадворка, як вакол яго, так і для ўваходу, і ўсе калкі скініі і панадворка кругом.


і хай яны возьмуць золата, гіяцынт і пурпур, чырвань і вісон.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы