Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 36:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 Зрабіў таксама пакрывала з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону, стракатай работы, з херубінамі вытканымі;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 I зрабіў заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; і мастацкай работай зрабіў на ёй херувімаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, і майстэрскаю працаю зрабіў на ёй херувімаў;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 36:35
8 Крыжаваныя спасылкі  

Скінію зрабі так: зрабі дзесяць палотнаў: з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю.


І пастаў ахвярнік перад заслонай, якая вісіць перад каўчэгам сведчання, перад перамольняй, якой зачыняецца сведчанне, дзе Я буду з табой сустракацца.


А самі дошкі пакрыў золатам. І ён зрабіў залатымі іх кольцы, у якія маглі быць прасунуты жэрдкі, і самі іх пакрыў залатымі пласцінамі.


і зрабіў ён заслону на чатыры слупы з дрэва акацыі, якія з аплікамі іх пакрыў золатам, і чатыры падножжы, адлітыя са срэбра.


І, калі ўнёс каўчэг у скінію, ён павесіў перад ім пакрывала, як загадаў Госпад Майсею.


І вось заслона ў святыні разарвалася на дзве часткі зверху ўніз, і зямля здрыганулася, і каменне раскалолася,


Які праклаў нам шлях новы і жывы праз заслону, гэта значыць цела Сваё,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы