Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 29:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Аарона і сыноў яго прывядзеш да ўваходу ў палатку сустрэчы. І, калі абмыеш вадою бацьку з сынамі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 I Аарона і сыноў ягоных прывядзеш да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і абмыеш іх у вадзе,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 А Аарона і сыноў ягоных прывядзі да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 29:4
18 Крыжаваныя спасылкі  

І прывядзі Аарона і яго сыноў да ўваходу ў палатку сустрэчы; абмытых вадою,


прыступайма са шчырым сэрцам, у паўнаце веры, крапленнем ачысціўшы сэрцы ад усякай свядомасці ліхой і з абмытым чыстаю вадою целам.


На падабенства таго і нас цяпер збаўляе хрост, не праз абмыццё бруду цела, але праз абяцанне Богу добрага сумлення, праз уваскрэсенне Ісуса Хрыста,


дык не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы выканалі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым,


каб асвяціць яе, ачышчаючы лазняй воднаю ў слове,


і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.


перш, чым не памыецца да вечара вадою, а пры захадзе сонца хай вернецца ў лагер.


Калі ачышчаны памые адзенне сваё, абголіць усе валасы на целе і вымыецца ў вадзе, і, ачышчаны, увойдзе ў лагер, аднак будзе жыць сем дзён па-за сваёй палаткай.


Размясціў і пакрывала ля ўваходу ў скінію,


Зрабі заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы.


І, паклаўшы ў кош, прынясі ахвярапрынашэнне, таксама бычка і двух бараноў.


і прывядзеш левітаў да палаткі сустрэчы, паклікаўшы мноства сыноў Ізраэля.


А калі святары ўваходзяць, то не павінны яны выходзіць са свяцілішча на знешні панадворак, але павінны там скінуць свае шаты, у якіх спраўляюць сваю службу, бо яны святыя; і маюць ускласці на сябе адзенне іншае, і тады толькі ісці да месца, прызначанага для народа».


калі ўваходзілі ў палатку сустрэчы і набліжаліся да ахвярніка, як загадаў Госпад Майсею.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы