Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 28:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 І хай Аарон носіць імёны сыноў Ізраэля на нагрудніку судовым, на сваім сэрцы, калі будзе ўваходзіць у свяцілішча; гэта памяць перад Госпадам навек.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраіля на нагрудніку судовым на сэрцы сваім, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню, як успамін перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 І будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраілевых на нагрудніку судным каля сэрца свайго, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню, дзеля заўсёднай памяці перад Госпадам.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 28:29
8 Крыжаваныя спасылкі  

і два гэтыя камяні памясці наверсе, на завязках эфода, гэта камяні на памяць сынам Ізраэля. І хай Аарон носіць імёны іх перад Госпадам на абодвух рамёнах сваіх дзеля памяці.


А ў нагруднік судовы пакладзі урым і тумім, якія хай будуць на сэрцы Аарона, калі ён будзе станавіцца перад абліччам Госпада. І так хай носіць Аарон на сэрцы сваім суд для сыноў Ізраэля перад абліччам Госпада заўсёды.


Браты! Жаданне сэрца майго ды гарачае маленне да Бога аб Ізраэлі дзеля збаўлення.


І князь яго выйдзе з яго, і валадар паўстане спасярод яго. І Я прыгарну яго, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсць той, хто дасць у заклад сэрца сваё, каб наблізіцца да Мяне? — кажа Госпад. —


Пакладзі мяне як пячатку на сэрцы тваім, як пячатку на плячы тваім, бо магутнае, як смерць, каханне, і няўмольная, як пекла, рэўнасць, паходні яе — як паходні агню і Боскага полымя.


Таксама зрабі нагруднік судовы стракатай работы паводле будовы эфода, з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону.


І хай нагруднік звязваецца кольцамі сваімі з кольцамі эфода з дапамогай стужкі фіялетавай, каб эфод трымаўся на поясе і каб не маглі аддзяліцца нагруднік і эфод адзін ад аднаго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы