Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 2:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Сястра хлопчыка сказала ёй: «Хочаш, каб я пайшла і паклікала табе жанчыну гебрайку, якая можа выкарміць дзіця для цябе?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 I сказала сястра ягоная дачцэ фараона: «Ці не пайсьці мне і ці не паклікаць да цябе жанчыну карміцельку з Гебраек, каб яна выкарміла гэтае дзіцятка».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І сказала сястра яго дачцэ фараонавай: ці не схадзіць мне і ці не паклікаць да цябе карміцельку з Габрэек, каб яна мамчыла табе немаўля?

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 2:7
6 Крыжаваныя спасылкі  

Дык сястра Аарона Мірыям-прарочыца, узяла тымпан у руку сваю; і ўсе жанчыны ішлі за ёю з тымпанамі і карагодамі;


у той час, як сястра яго стаяла недалёка і наглядала за зыходам справы.


і яна адкрыла прынесены [кошык], і ўбачыла ў ім немаўля, што крычыць, і, злітаваўшыся над ім, сказала: «Ён з дзяцей гебрайскіх».


Тая адказала: «Ідзі!» Пабегла дзяўчынка і паклікала маці дзіцяці.


А Мірыям і Аарон гаварылі супраць Майсея з-за яго жонкі-кушыткі


які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы