Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 18:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Калі тое зробіш, выканаеш наказ Божы і пастановы Яго зможаш падтрымаць, і ўвесь гэты народ вернецца ў мясціны свае ў згодзе».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Калі гэтую рэч зробіш, і Бог загадае [гэта] табе, ты зможаш стаяць, і таксама ўвесь народ гэты прыйдзе на сваё месца ў супакоі».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 калі ты зробіш гэта, і Бог скажа табе, дык ты можаш устояць, і ўвесь народ гэты будзе адыходзіць у сваю мясьціну зь мірам.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 18:23
15 Крыжаваныя спасылкі  

І, скончыўшы размову з Абрагамам, Госпад пайшоў, а той вярнуўся ў сваё месца.


Калі нарадзіўся Язэп, Якуб сказаў Лабану: «Адпусці мяне, каб я мог вярнуцца на бацькаўшчыну, у зямлю сваю.


І народ адказаў: «Не, ты не пойдзеш. Бо калі мы адступім, на нас не звернуць увагі; і хоць бы загінула палова з нас, не лічылася б гэта, а ты адзін лічышся за дзесяць тысяч. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з горада».


І калі ўвесь народ і цар пераправіліся праз Ярдан, цар пацалаваў Барзэлая і дабраславіў яго; і ён вярнуўся да сябе.


Але Абісай, сын Сэруі, прыйшоў яму на дапамогу, і ўдарыў філістынца, і забіў яго. Тады людзі Давіда пакляліся, кажучы: «Ужо больш не пойдзеш з намі ваяваць, каб не патушыць светач Ізраэля».


Бачыце, што Госпад даў вам суботу, і таму ў дзень шосты даў вам ежы ўдвая; дзеля таго кожны з вас хай застанецца ў сябе, і ніхто хай не выходзіць з месца свайго ў сёмы дзень».


Знясілішся і ты, і народ гэты, які з табой. Па-над сіламі тваімі гэты занятак, адзін не зможаш яго адолець.


каб яны судзілі людзей у кожны час. Важнейшыя справы хай табе прадстаўляюць, а справы малаважныя хай толькі самі вырашаюць; табе будзе лягчэй, калі цяжар будзе


Выслухаўшы гэта, Майсей зрабіў усё, што ён яму параіў;


І сталася шмат немалых спрэчак і звадак між імі ды Паўлам і Барнабам, так што вырашылі, каб Паўла і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх пайшлі дзеля гэтае справы ў Ерузалім да Апосталаў і старэйшых.


Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.


А Госпад сказаў Самуэлю: «Выслухай слова іх і ўстанаві над імі цара». І сказаў Самуэль людзям Ізраэля: «Вяртайцеся кожны ў свой горад».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы