Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 31:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 каб не выпілі яны аднойчы і не забыліся на законы, і каб не спынілі яны справу ўсіх сыноў беднага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрывілі суд для ўсіх прыгнечаных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 каб, напіўшыся, яны не забылі закона і не перакруцілі суд усіх прыгнечаных.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 31:5
9 Крыжаваныя спасылкі  

Калі пачуў гэты адказ цар, які піў сам і цары з ім у палатках, і сказаў ён паслугачам сваім: «Акружыце горад!» І яны акружылі яго.


Не абвяргай суд беднага ў справе яго.


Хто апраўдвае бязбожніка і хто асуджае справядлівага — і той, і другі агідныя для Госпада.


Нядобра прымаць чалавека бязбожнага, каб пахіснуць справядлівага ў законнасці яго.


Гора тым, якія спрытныя ў піцці віна ды адважныя ў мяшаным п’янстве.


Яны апраўдваюць бязбожнага за дарункі, а справядлівага асуджаюць несправядліва.


«Калі ўваходзіце ў палатку сустрэчы, то ані ты, ані твае сыны не піце віна, ані ўсяго таго, што можа п’яніць, каб не паўміралі. Гэта закон вечны ў пакаленнях вашых,


І вось, багацці зводзяць чалавека пыхлівага, і не дойдзе ён да канца; ён разяўляе горла сваё, як апраметную, ды, як смерць, ніколі ён не заспакоены: і сцягвае ён да сябе ўсе народы, і ўсіх людзей збірае да сябе.


Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы