Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 24:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І гэта таксама ёсць у мудрых: вылучаць чалавека на судзе — нядобра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Гэта таксама для мудрых: нядобра зважаць на аблічча ў судзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Сказана таксама мудрымі: зважаць на асобы ў судзе - нядобра.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 24:23
18 Крыжаваныя спасылкі  

Хто распазнае аблічча ў судзе — не чыніць дабро, і чалавек за лусту хлеба крывіць душою.


Нядобра прымаць чалавека бязбожнага, каб пахіснуць справядлівага ў законнасці яго.


Хто ж мудры і будзе трымацца гэтага, зразумее міласэрнасць Божую.


Не дапускайцеся несправядлівасці на судзе. Не пагарджай асобаю беднай ды не патурай асобе магутнага. Справядліва судзі блізкага свайго.


І калі Айцом завеце Таго, Хто без аглядкі на асобы судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час пражывання вашага,


А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.


Ды не судзіце па знешнасці, але судзіце справядлівым судом».


Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».


зверне ўвагу на прытчу і алегорыю, словы мудрых і іх загадкі.


Хай будзе страх Госпадаў з вамі і разважна ўсё рабіце; бо няма ў Госпада, Бога нашага, нясправядлівасці, ані ўвагі на асобы, ані хцівасці да падарункаў».


Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.


Не глядзіце на асобу на судзе: выслухайце як вялікага, так і малога, не бойцеся ніводнай асобы, бо гэта суд Божы. А калі б якая справа падавалася вам цяжкай, скіроўвайце да мяне, і я выслухаю».


Нахілі вуха сваё і слухай словы мудрых; а сэрца сваё прыкладзі да маіх ведаў,


Няўжо вы запабягаеце перад Ім і спрабуеце замест Бога выступаць у судзе?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы